Амаль цэлы дзень 12 мая наш сайт не загружаўся або загружаўся са збоямі па прычынах, не залежных ад рэдакцыі. Праблемы ўзніклі на серверы кампаніі, якая пастаўляе нам хостынг. Збой адбыўся каля 11-45 і чакалася, што ён будзе не даўжэй, чым 1-1,5 гадзіны. Але ў выніку праблему ўдалося часткова выправіць толькі бліжэй да раніцы. Гэта ўжо трэці збой работы сайта за апошні месяц - два з іх былі звязаныя з праблемамі на серверы ў пастаўшчыка хостынгу, адзін быў усеагульным збоем па ўсёй краіне - тады з-за Белтелекаму не працавала большасць сайтаў, якія фізічна знаходзяцца ў Беларусі, у тым ліку, сайт прэзідэнта і шэрагу ўрадавых арганізацый.
З-за настолькі нізкай якасці паслугаў, рэдакцыя разглядае магчымасць адмовіцца ад абслугоўвання сайту беларускімі кампаніямі.
Прыносім чытачам свае выбачэнні.