Кавярня "Замкавае" прапануе сваім кліентам арыгінальную страву. У меню гэтая страва па-расейску напісана як "Язык по-оршански", а па-англійску "Language in Orshansky". Для тых хто не вучыў англіскую мову, падкажам, што у адрозненні ад расійскай орган з дапамогай якога людзі і жывёлы фармуюць гукі (язык) і сістэма знакаў з дапамогай якой людзі перадаюць інфармацыю (мова) абазначаюцца рознымі словамі. Адпаведна, у кавярні "Замкавая" мову вам могуць падаць пад маянэзам з часныком. Таксама ў меню маюцца наступныя стравы: Language and chees (мова з сырам) і Language, baked in foil (мова запечаная у фальзе).
Нажаль, меню ў якіх замежнікам прапаноўваюць паспытаць мову ў Оршы маецца не толькі ў кавярні "Замкавае".