Вечарам 21 мая над Оршай прайшоў моцны дождж. За некалькі мінут на горад вылілася 7 мм. ападкаў (7 кг. вады на квадратны метр). Такія нечаканыя і моцныя асадкі прывялі да некаторых непрыемнасцяў. Так, пад час залевы вялікая аварыя адбылася каля Лядовага палацу. З-за дажджу дарога была кепска бачная і на выездзе з пляцоўкі каля Лядовіка ў бок Беларусбанка сутыкнулі адразу тры аўтамабіля. Паводле сведчанняў відавочцаў, аўтамабілі аднаўленню не падлягаюць
Яшчэ адна аварыя адбылася раніцай 22 мая на павароце ў Коханава з трасы Р76. У дадзеным выпадку легкавы аўтамабіль урэзалася ў трактар. Аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні.