У сувязі з рамонтам маста 26 мая на перагоне Коханава-Талачын прамыя электрычкі з Оршы да Мінска і з Мінска да Оршы будуць адменены. З 7-25 да 16-55 электрычкі будуць даязжаць з боку Оршы да Коханава, а з боку Мінска да Талачына. Ад гэтых станцыяў пасажырам давядзецца перасоджвацца на аўтобусы, якія прымуць людзей па чыгуначных квітках і праедуць па ўсіх чыгуначных прыпынках акрамя Перавалачнага і Выдэршчыны. Пасля аўтобуса пасажыры зноў вернуцца на электрычку з другога боку рамантуемага маста.
У сувязі з перасадкамі зменіцца расклад электрычак, а час у дарозе вырасце.
Прыводзім тут расклад руху транспарту на 26 мая:
Электрычка Мінск-Пасажырскі адпраўленне 04-58, Талачын прыбыццё 07-46;
Аўтобус ад Талачына 07-51, Коханава прыбыццё 08-36;
Электрычка Орша-Коханава адпраўленне 08-12, прыбыццё 08-47;
Аўтобус ад Коханава 08-52, прыбыццё ў Талачын 09-37;
Электрычка ад Талачына 09-42, прыбыццё на Мінск-Усходні 12-54;
Электрычка Мінск-Інстытут культуры 06-45, прыбыццё ў Талачын 09-52;
Аўтобус з Талачына 09-57, прыбыццё ў Коханава 10-42;
Электрычка ад Коханава 10-47, прыбыццё ў Оршу 11-18;
Электрычка з Оршы 12-04, прыбыццё ў Коханава 12-39;
Аўтобус з Коханава 12-44, прыбыццё 13-29;
Электрычка з Талачына 13-34, прыбыццё на Мінск-Усходні 16-28;
Электрычка ад Мінск-Усходні 10-34, у Талачыне 13-38;
Аўтобус ад Талачына 13-43, у Коханава 14-28;
Электрычка з Коханава 14-33, у Оршы 15-04;
Электрычка з Оршы 15-18, у Коханава 15-53;
Аўтобус з Коханава 15-58, у Талачыне 16-43;
Электрычка з Талачына 16-48, на Інстытуце культуры ў 20-02.
Акрамя таго, адменена электрычка з Оршы на 13-55, а электрычка з Мінска на 13-21 будзе ісці толькі да Крупак.