Мост праз Днепр злучае дзве вуліцы - Бабкова (забіты міліцыянт) і Сямёнава (былы дырэктар Ільнокамбінату). Пасля яго адкрыцця з'явілася ініцыятыва надаць масту імя Г.В. Сямёнава. У сувязі з чым выканкам абвесціў грамадскае абмеркаванне. Выканкамаўцы заклікаюць дасылаць свае прапановы ў аддзел культуры.
Нашым чытачам мы прапануем выказацца ў выглядзе ўдзелу ў новым апытанні, размешчаным на галоўнай старонцы сайта. Акрамя двух прапановаў, якія ўзгадваюцца выканкамам (безіменны і Сямёнава), у апытанне выстаўлена яшчэ шэраг варынятаў, якія патэнцыйна маглі б падыйсці для перайменавання маста. Калі ж вам не падабаецца аніводны варыянт прадстаўлены ў апытанні, то прапануем указаваць свае варыянты ў каментарах пад гэтым артыкулам.