У мінулыя дні адзначалася спякотнае надвор'е. 14 чэрвеня ў Оршы адзначана 29,4 градуса. За два дні 13 і 14 чэрвеня ў суме выпала 25 мм. ападкаў. Гэтыя дажджы рэзка знізілі пажарную небяспеку і спынілі развіццё засухі.
На працягу ўсяго гэтага тыдня надвор'е будзе зусім іншым. Яго вызначаць паветраныя масы з Паўночнай Атлантыкі. У асобныя дні будуць праходзіць дажджы. Тэмпература паветра па начах складзе пераважна 9 ... 14 градусаў, днём у асноўным 15 ... + 20.