Цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа №734 Мінск-Орша, які прыбывае на аршанскі вакзал па раскладзе а 13-34 16-га чысла спазніўся амаль на паўгадзіны. Прычым пра спазненне ні сустракаючыя, ні пасажыры папярэджаны загадзя не былі. Як паведамілі супрацоўнікі вакзалу, цягнік затрымаўся "у сувязі са зменай раскладу". Зноў жа, пра змены раскладу Беларускай чыгунка не папярэджвала і расклад руху на сайце БЧ на бліжэйшыя дні паказвае, што цягнік павінен прыходзіць у Оршу без нейкіх зменаў - а 13-34.
А некаторыя цягнікі рэгіянальных лініяў эканом-класу, сапраўды, закранулі змены. Так, 17-га, 18-га, 22-га і 23-га чэрвеня адмяняюцца электрычкі Орша-Мінск адпраўленнем а 12-32 і Мінск-Орша адпраўленнем з Мінска ў 14-30.