За мінулыя зіму і вясну дарога, якая вядзе ад Горацкай трасы ў вёску Стаўры прыйшла ў поўную непрыдатнасць. Праехаць па ёй нармальна можна было хіба што на трактары або танку, а на легкавым аўтамабілі - выключна на першай перадачы, ды і то з вялікай рызыкай ўгразнуць ў гразі.
Першым праявіў ініцыятыву новаабраны старэйшына вёскі Ігар Грышанаў. Ён сабраў подпісы жыхароў і звярнуўся па дапамогу ў Аршанскі райвыканкам. Па яго даручэнні працу выканала Спецаўтабаза. Кіраўніцтва прадпрыемства пайшло насустрач вяскоўцам. Ўчастак дарогі працягласцю 1км. 200м. быў расчышчаны. Цяпер у Стаўры можна нармальна дабрацца.