Абласная міліцыя паведамляе пра некалькі здарэнняў у нашым рэгіёне. Адразу пра некалькі злачынстваў паведамілі ў міліцыю 30 чэрвеня пацярпелыя. Жыхар Оршы паведаміў, што ў перыяд з 9 па 11 чэрвеня з яго кватэры скрадзены кампутарныя камплектуючыя на суму 6 мільёнаў рублёў. Ужо на наступны дзень супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што крадзёж здзейсніў брат жанчыны з якой пацерпелы пражываў.
Іншы аршанец паведаміў у міліцыю што ў перыяд з 6-га па 30-е чэрвеня невядомы падабраў ключ ад будаўнічай бытоўкі і скраў шэраг будаўнічых прыладаў на суму больш за 10 мільёнаў рублёў. Падазраваны знойдзены, заведзена крымінальная справа.
У Талачынскім раёне 30 чысла ў міліцыю звярнуўся пажылы мужчына. У яго 26-га або 27-га чэрвеня разбілі вакно ў доме і скралі харчы на суму 250.000 рублёў. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што злачынства зрабілі дзве мясцовыя жыхаркі.