Не зважаючы на вялікую спёку, пажараў у рэгіёне не так і шмат. За ўсе тры выходных дні зводка МНС паведамляе толькі пра два здарэнні ў Аршанскім раёне і аніводнага пажару не адзначана ў Дубровенскім і Талачынскім.
Раніцай 3-га пажар адбыўся па вуліцы Пакроўскага, загарэўся дом які належаў 59-гадоваму мужчыне. Пашкоджаны столь, сцены, маёмасць.
Другі пажар пра які ідзе гаворка адбыўся ў вёсцы Баяры вечарам 5 ліпеня. Амаль праз гадзіну пасля атрымання сігнала пра пажар, у доме быў знойдзены труп мужчыны, асоба якога была не высветлена.
Нагадаем, што па вобласці працягвае дзейнічаць забарона на наведванне лясоў. З раніцы 5-га да раніцы 6-га ліпеня па вобласці патушана два лясных і два тарфяных пажары.