У адной з вёсак Аршанскага раёну яшчэ 21 красавіка невядомы злачынец забраўся ў двор дома мясцовай жыхаркі і з незачыненага сараю звёў авечку. Жанчына звярнулася ў міліцыю толькі 16 чэрвеня, калі знікла надзея знайсці жывёлу самастойна. Супрацоўнікі міліцыі ацанілі страту ў 1.200.000 рублёў і выявілі падазраванага жыхара той жа вёскі.
У Сененскім раёне аб'ектам крадзяжу стала больш буйная жывёла. У ноч з 2-га на 3-е ліпеня з загону ў вёсцы Пламя невядомы звёў цялёнка. Злачынца пакуль не знойдзены.