15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Падрабязнасці аварыі картэжа

07.07.2015 20:21

6189 праглядаў, 7 каментароў

Картэж які патрапіў у аварыю каля Александрыі быў картэжам аховы прэзідэнта

На момант аварыі - вечарам 5 ліпеня - прэзідэнт ужо пакінуў Александрыю на верталёце, а картэж аховы вырушыў па трасе Шклоў - Орша ў бок Оршы. У гэты ж час кампанія маладых, але ўжо сямейных людзей разам з дзецьмі накіроўвалася на чатырох аўтамабілях у бок Александрыі дамоў пасля адпачынку на Шчацінкаўскім возеры. Недалёка ад вёскі ў якую ехала кампанія і адбылося здарэнне. Па словах відавочцаў, картэж аховы прэзідэнта ехаў на хуткасці яўна большай чым дазволена на гэтым учатску дарогі, але без суправаджэння ДАІ. З-за асаблівасці ландшафту - тут дарога робіць пад'ёмы і спускі - кампанія не паспела своечасова заўважыць чорныя аўтамабілі прэзідэнцкай службы.

Маладыя людзі былі вымушаны тармазіць вельмі хутка ужо звярнуўшы на збочыну. Ад гэтага на відэа бачны шлейф пылу, які асабліва бачны за другім з чатырох аўтамабіляў кампаніі. Апошнім аўтамабілем кіравала не дасведчаная 23-гадовая дзяўчына. Як распавялі нашаму сайту знаёмыя гэтай дзяўчыны, пры рэзкім тармажэнні па пяску яе аўтамабіль пачало засоніць і выкінула на сустрэчную паласу проста пад колы Мэрсэдэса Спрынтар. У БМВ якім кіравала дзяўчына спрацавалі падушкі бяспекі (следчы камітэт паведамляе, што ў машыне ехала 6 чалавек) і таму акрамя яе самой ніхто ў машыне не пацярпеў. А аўтамабіль аховы прэзідэнта пачаў куляцца і куляючыся праляцеў парадку ста метраў. Па дарозе рассыпаліся не толькі запчасткі Мэрсэдэса, але і зброя, якая з яго выпадала. У выніку дарога была перакрыта не толькі для разбіральніцтва, але і для збору зброі. Пасля здарэння дзяўчына (яна мае мужа і малога сына) была шпіталізавана. Трое супрацоўнікаў аховы таксама знаходзяцца ў бальніцы, два з іх у даволі цяжкім стане.

Аршанскія следчыя ўздыхнулі з палёгкай, калі стала вядома, што крымінальную справу па факце аварыі перадалі ў Мінскі следчы камітэт.

На відэа: момант аварыі зняты відэа рэгістратарам пацярпелага аўтамабіля аховы прэзідэнта

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падрабязнасці аварыі картэжа

Картэж які патрапіў у аварыю каля Александрыі быў картэжам аховы прэзідэнта

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение