Амаль 12 гадзін сайт не работаў па віне пастаўшчыка хостынгу. Фірма Extmedia паслугамі якой мы карыстаемся ўжо некалькі год чарговы раз падвяла нас. Першыя гады супрацоўніцтва не выклікалі нараканняў, але ў апошнія месяцы праблемы з хостынгам узнікаюць з перыядычнасцю амаль раз на тыдзень. Сёняшняе адключэнне стала рэкордным - доступ да сайту знік прыблізна каля 12 ночы, а вярнуўся толькі бліжэй да 12 наступнага дня.
Хаця наша віна толькі ў тым што мы выбралі кепскага пастаўшчыка паслугаў, прыносім нашым чытачам свае выбачэнні за ня зручнасці.
Рэдакцыя сайта orsha.eu