У ноч з нядзелі на панядзелак а 2-13 ночы пажар разгарэўся ў доме па вуліцы Магістральнай у Талачыне. Супрацоўнікамі МНС з даму былі выратаваны жонка гаспадара і яе 4-гадовая дачка. Абедзьве не пацярпелі, чаго не скажаш пра дом - вагнём цалкам знішчаны дах.
У аўторак 21 ліпеня каля абедзеннага часу загарэлася гаспадарчая пабудова па вуліцы Першамайскай у Барані. У прыватнай гаспадарчай пабудове пашкоджаны дах, столь і маёмасць.
Амаль у 12 ночы таго ж дня пажар адбыўся ў прыватным гаражы ў вёсцы Стопурава. Ваўсіх выпадаках прычына пажару высвятляецца.