Днём 25-га ліпеня у вёсцы Райцы талачынскага раёну загарэўся сарай, які належыў пенсіянерцы 1937 года нараджэння.
У гэты ж дзень - субота 25-га два пажары адбылося ў Аршанскім раёне - а 23-47 загарэўся не жылы дом каля чыгункі ў Пішчалаўскім раёне (дакладнае месца знаходжанне дома зводка МНС не ўдакладняе), які належаў Беларускай чыгунцы. А ў прыгараднай вёсцы Целянцеева вагнём быў знішчаны аўтамабіль Сітраэн.
Сур'ёзны пажар адбыўся ў вёсцы Літусава Сененскага раёну. У нядзелю каля 13 гадзін работнік які дзяжурыў у цялятніку гаспадаркі ААТ "Літусава" пайшоў на суседнюю ферму і пакінуў без нагляду варачную печ дзе ў гэты час грэлі ваду для разбаўлення малака цялятам. Ад печкі і пачаўся пажар. Ужо праз 4 хвіліны пасля выкліку з вёскі Янава прыехалі пажарныя разлікі.
З цялятніку пажарныя разам з работнікамі прадпрыемства эвакуявалі 62 цялёнка узростам ад 1 да 6 месяцаў. Аніводнае быдла не пацярпела, адзінае што можна залічыць да стратаў гаспадаркі - згарэўшы дах і столь цялятніка.