Апытанне было пастаўлена на сайце ў сувязі з грамадскім апытаннем якое праводзіў аддзел культуры, ідэалогіі і па справах моладзі. На грамадскія слуханні выноўся варыянт перайменавання маста які злучае раён Ільнокамбіната і 1-ы мікрараён у мост імя Сямёнава. Рэдакцыя нашага сайту для большай колькасці варыянтаў дадала яшчэ некалькі варыянтаў, якія не былі сярод варыянтаў прапаноўваемых аддзелам ідэалогіі.
Агулам у апытанне сабрала 409 галасоў карыстальнікаў інтэрнэту, якія размеркаваліся наступным чынам:
1. Мікрараёнаўскі мост - 9 галасоў
2. Усе варыянты кепскія/свой варыянт - 11 галасоў
3. Дняпроўскі мост - 37 галасоў
4. Льнокамбінатаўскі мост і мост імя Бабкова - па 40 галасоў
5. Мост імя Сямёнава - 52 галасы
6. За тое каб пакінуць мост безыменным прагаласавала 53 чалавекі
7. І больш за ўсё галасы набраў варыянт Куцеенскі мост - 167 галасоў
Прамежкавыя вынікі галасавання лістом былі накіраваны ў аддзел культуры, ідэалогіі і па справах моладзі для большай аб'ектыўнасці пры прыняцці рашэння па перайменаванні маста.