Па афіцыйных зводках, спяконтыя дні ў нашым рэгіёне праходзяць даволі спакойна - здарэнняў не шмат. У суседнім Ліозненскім раёне, позднім вечарам 5 жніўня пагарэў жылы дом у вёсцы Баяры. У Аршанскім раёне пра пажары ўвогуле не паведамляецца.
А 23 гадзіне 5 жніўня на трасе Талачын-Крупкі загінуў чалавек. Выпіўшы мужчына 1949 года нараджэння сеў на праезднай частцы і быў збіты грузавіком ЗІЛ.
У Аршанскім раёне паведамляецца пра два здарэнні па лініі УУС - гэта крадзяжы. У першым выпадку, у перыяд з 1 па 4 жніўня невядомы выставіў раму на лецішчы і скраў ДВД-прагравальнік, даскі да яго і замок з клучамі агулам на суму 3,7 мільёнаў рублёў.
У другім выпадку невядомы злачынец яшчэ 7 ліпеня днём на адной з фермаў раёна скраў 60 чугунных кратаў на суму 3 мільёны.