Рэкардсмэнам па пажарах сярод суседніх раёнах на гэтым тыдні стаў Сененскі. У ноч з 10 на 11 жніўня ў вёсцы Засценак на сененшчыне пажарам знішчаны сарай які належаў пенсіянерцы.
Днём 10 жніўня ў вёсцы Бествіна Сененскага раёну адбыўся пажар у сядзібе пенсіянера. Вагнём цалкам знішчаны сарай, а ў доме пашкоджаны дах, столь, маёмасць.
Позднім вечарам 12 жніўня моцны пажар разгарэўся ў вёсцы Забароўе таго ж Сененскага раёну, гэтае здарэнне ледзь не скончылася трагічна. У 22-30, калі жылы дом пачаў загарацца, у ім знаходзіліся 77-гадовая жанчына і яе 50-гадовая дачка. Яны, нават, не ўяўлялі, што пакуль яны знаходзяцца ўнутры, звонку дом пачынае па троху загарацца. Першай вагонь заўважыла суседка, якая прыбегла ў хату да жанчын і паведаміла пра небяспеку. Яна і 50-гадовая дачка дамаглі пажылой жанчыне выйсці з хаты за некаторы час да таго як вагонь распаўсюдзіўся па ўсім доме. Сухое надвор'е і вецер паўплывалі на тое што ўвесь дом апынуўся ў вагні за лічаныя хвіліны. Калі з вёсцы Янава прыехалі пажарныя ў доме пачынаў абвальвацца дах. Хаця ніхто не пацярпеў, ад дома засталося толькі папялішча. І жанчынам цяпер давядзецца жыць у сына ў Янава. Фота са здарэння паводле сайту МНС.
10-га чысла пажары таксама адбыліся ў Лёзненскім і Дубровенскім раёнах. На Лёзненшчыне ў вёсцы Новае Сяло пажарам пашкоджаны сарай. У Дубровенскім раёне ў вёсцы Чырына вагонь таксама атакаваў прыватны сарай, але знішчыў яго цалкам. У ноч з 11 на 12 жніўня пажар разгарэўся ў краме ў вёсцы Слаўнае Талачынскага раёну. У краме пашкоджана вітрана-лядоўня і закапціўся амаль увесь тавар.
Пры гэтым пры ўсім у Аршанскім раёне паводле зводкі МНС не адбылося аніводнага пажару.