Раніцай 5 жніўня, калі рабочыя прадпрыемства "ВІТТЭК" прыйшлі на работу, пачаць работаць яны не змаглі. Прараб, які адказваў за аб'ект - мадэрнізацыя будынка трансфарматарнай падстанцыі - звярнуўся ў міліцыю з заявай пра крадзёж будаўнічых лясоў ад будынка падстанцыі. Кошт скрадзенага ацэнены ў 2.700.000 рублёў, злачынца пакуль не знойдзены, заведзена крымінальная справа.
Інфармацыя паводле зводцы абласнога УУС