Еўрарадыё апублікавала вялікі артыкул па выніках суда над хірургам Юрыем Кірычэнка, які стаў адзіным абвінавачаным па здарэнні з хлопчыкам Стасам Муташэнка. Нагадаем, што хірурга Дубровенскай бальніцы суд прызнаў вінаватым, але вызваліў ад пакарання па амністыі. Юрый Кірычэнка лічыць рашэнне суда справядлівым: "Лічу рашэнне суда справядлівым, гэта мінімальная кроў. Краіна і Канстытуцыя мяне абаранілі. Мне 60 гадоў споўнілася 30 жніўня. У мяне 3 група інваліднасці. Якраз я трапляю пад амністыю. Гэта рашэнне мяне задаволіла, іншага выхаду няма. Колькі я ні спрабаваў даказаць сваю правату, нічога зрабіць не змог" - сказаў доктар еўрарадыё. Але маці Стаса Святлана Муташэнка наадварот, не згодна з рашэннем суда: "Я не згодная, буду пісаць на перасуд, усё паспрабую абскардзіць. Буду біцца да апошняга! Не ведаю, ці будзе з гэтага сэнс, але буду пісаць Лукашэнку. Таксама будзе грамадзянскі іск да дубровенскай і аршанскай бальніц наконт кампенсацыі. Не менш за мільярд, а там, суд няхай вырашае" - паведаміла яна журналістам.
А пакуль Стасу дадзена група інваліднасці і пенсія ў памеры 1.100.000 рублёў. А Юрый скончыў працу, сыйшоў на пенсію і плануе з'ехаць з Дуброўна ў родны Кіраўск да ўнукаў.
Цалкам артыкул можна прачытаць тут.