Паведамленне пра пажар паступіла ў пажарную службу раніцай у аўторак, а 9-42 18 жніўня. Паведамлялася, што ў вёсцы загарэўся жылы дом. Калі пажарныя пырехалі на месца здарэння, акрамя дома вагнём быў ахоплены яшчэ і суседні сарай. Да 10-25 пажар быў патушаны. Сарай пажарам быў знішчаны цалкам, у доме знішчаны дах, пашкоджана столь і сцены.
Пасля тушэння пажару, калі супрацоўнікі МНС змаглі патрапіць у дом, то знайшлі труп жанчыны, якая пражывала разам з гаспадаром дома. Прычына пажару не высветлена.