Паведамленне аб пажары ў вёсцы Кудаева Аршанскага раёна паступіла пажарным 22-га жніўня ў 10:04. На жаль, уратаваць жыццё чалавека і маёмасць не ўдалося. На пажары загінула пенсіянерка 1957 года нараджэння, а дом быў знішчаны агнём. Прычына пажару ўсталёўваецца.
Некалькімі днямі раней падобная трагедыя здарылася ў Старым Хорабраве.
Таксама за апошнія суткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбыліся 4 лясных пажары.