Крышнаіты прапаведнікі ўжо не новыя госці ў нашым горадзе. Не рэдка некалькіх прыхільнікаў гэтай рэлігіі можна пабачыць каля гарадскога рынку дзе яны спрабуюць прадаваць літаратуру пад выглядам збору ахвяраванняў. Але на гэты раз прапаведнікі наведалі Оршу шумна. Некалькі чалавек ішлі ў адпаведнай вопратцы з незвычайнымі для нашага краю музычнымі інструмантамі і спявалі рэлігійныя гімны. Дайсці рэлігійныя музыканты змаглі да раёну Раніцы, дзе і былі затрыманыя міліцыяй.
Крышнаізм адна з самых старажытных рэлігіяў у свеце. Вернікі адмаўляюцца ад некаторай ежы - мяса, рыба, яйкі, гарбаты і кавы. Прапаведуюць сваю рэлігію праз продаж кніг, вывучэнне йогі ды вулічным спяванні мантраў.