Першымі крадзёж заўважылі гаспадары рыбнага гандлёвага павільёна "Каспій". У ноч з 1-га на 2-е верасня гэтую крамку ўзламалі і, паводле папярэдняй інфармацыі, скралі частку тавару.
Пазней страту тавару заўважылі работнікі аднаго з суседніх гандлёвых аб'ектаў - у іх аказалася скрадзеным некалькі скрыняў піва.
Пакуль што падрабязнасцяў злачынства міліцыя не паведамляе.