Каля 13 гадзін 9 верасня пажарныя атрымалі званок з паведамленнем пра пажар у кватэры аднаго з пяціпавярх'овікаў па вуліцы 1-ая Маладзёжная. Пажар адбываўся на 4 паверсе і супрацоўнікам МНС давялося падымацца ў кватэры па адмысловай пажарнай лесвіцы. Кватэра была моцна задымлена, а на кухні ляжаў гаспадар кватэры. На шчасце, пажарныя паспелі вынесці гаспадара да таго як ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. У кватэры пашкоджана канапа, пасцельная бялізна, задымлены сцены і столь. Прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні.
Інфармацыя паводле прэс-службы абласнога МНС