Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 22-га верасня крыху пазней за 7 гадзінаў раніцы. Жанчына 50-55 гадоў пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе блізу паліклінікі № 3. Яе збіла маршрутка № 11. Паводле словаў пасажыраў маршруткі, кіроўца вырашыў не прапускаць жанчыну і зачапіў яе, у выніку жанчыну адкінула на некалькі метраў ад транспартнага сродку.
Жанчына жывая. Афіцыйная інфармацыя паступіць пазней.