Крама з лаканічнай назвай Віно & Тытунь, якая крыху больш як паўгады таму адкрылася ў раёне Чаромушак, спыніла сваю работу. Падобна на тое, што аднаўляць работу крамы не плануецца - на ўваходзе вісіць аб'ява пра здачу памяшкання ў арэнду. Пры гэтым, літаральна праз некалькі дамоў ад Віно & Тытунь напярэдадні 8 сакавіка адкрылася новая крама кветак.
Побач з новай крамай кветак так і не распачала сваю працу яшчэ адна крама алкаголю - "Піўная запраўка". Суседняе памяшканне з гэтымі крамамі было перароблена з жылой кватэры на гандлёвы аб'ект і таксама чакае сваіх арандатараў, але пакуль пустуе.