Раніцай 22 красавіка ў СМІ з'явілася інфармацыя, што па ўсёй Віцебскай вобласці будзе зноў ўключана ацяпленне дамоў, акрамя Аршанскага раёну. Такая інфармацыя спачатку з'явілася на сайце БЕЛТА са спасылкай на словы Дзмітрыя Герасімава - першага намесніка начальніка кіравання ЖКГ Віцебскага аблвыканкаму. Пры гэтым, чаму Аршанскі раён мусіла абмінуць цяпло не ўдакладнялася.
Але ўсё ж такі, цяпло ў аршанскія дамы ў гэты ж дзень таксама паступіла. Магчыма, што не ўсе жыхары кватэраў адразу адчуюць гэтае цяпло - у нармальнай сітуацыі на ўключэнне ацяплення трэба тры дні.