На 9-ую Мазгабойню ў Оршы зарэгістравалася аж 14 каманадаў - былі і яшчэ жадаючыя, але колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі памяшкання. Яшчэ адна каманада, нажаль, знялася з удзелу ў апошні момант - таму непасрэдны ўдзел у гульні прыняло 13 камандаў з агульнай колькасцю ўдзельнікаў больш чым у 70 чалавек. Такой колькасці людзей у Оршы ў гульні ўдзелу яшчэ не прымала. Некаторым каманадам давялося гуляць, нават, не за сталамі, а за барнай стойкай.
Каманада "Звяз" на гульню выйшла не ў поўным складзе - 5 чалавек замест 7. І пасля першых трох тураў гульні "Звяз" заняў толькі 7-е месца. Пасля 6-га тура толькі 6-е месца. Як гэта часта бывае, апошні тур - Бліц - вырашыў усё. "Звяз" паўтарыў свой ранейшы рэкорд, набраўшы ў Бліцы 14 балаў з 14 магчымых, што рэзка падняла каманду ўверх і, як вынік, - прызавое 3-е месца.
Выдатна выступіла каманда "Ніка", якая ў гэтай гульні гуляла за барнай стойкай, што, бачна, не надта ім зашкодзіла. Каманда паказала ўпэўненую гульню, была ў лідарах пасля 6-га тура і ў бліцы паказала добры вынік - 11 балаў з 14-ці. Праўда, добра згуляны Бліц не даў "Ніке" стаць першымі - другое месца. Бо ўзмоцненая "Каманда-лаванда" на бліцы ўзяла 13 балаў і з адрывам усяго ў 1 бал упершыню выйграла Мазгабойню. Пры гэтым, пабіўшы яшчэ адзін рэкорд - за ўсю гульню каманада набрала 50 балаў, пабіўшы рэкорд "Звяза", які складаў 45 балаў.