Размова ішла аб ініцыятыве правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Палітыкі настойвалі на яго як мага больш хуткім правядзенні. На думку Статкевіча і Някляева гэтае мерапрыемства павінна прадэманстраваць адзінства дэмакратычных сіл, а таксама зацвердзіць адзіны спіс дэмакратычных кандыдатаў на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Праўда на Кангрэс Статкевіч і Някляеў клічуць не ўсіх.
Дыскусія атрымалася вострай. Аршанцы прадстаўлялі свае аргументы. У выніку прынята рашэнне атрымаць ад арганізатараў Кангрэсу дакументы і затым выпрацаваць сваё стаўленне да іх.