Разнастайныя заалагічныя тавары прапануюцца пакупніку ў падвальным памяшканні на Цэнтральнай плошчы Оршы. Раней побач з "ZOO магазінам" адкрыліся "Гефест" і "Крышталь". Цяпер паміж салонам кухоннай тэхнікі і крамай гарэлкі па тым жа адрасе вуліца Маркса, 28, запрацавала і заалагічная крама. Яна працуе з 10:00 да 20:00 штодня, без выходных.
Адзначым, што гэта першая крама на Цэнтральнай плошчы горада, якая знаходзіцца на "ніжнім узроўні", іншымі словамі, у падвале.