09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Без георгіеўскіх стужак не абыйшлося

11.05.2016 12:28

3859 праглядаў, 26 каментароў

На святочных мерапрыемствах у Оршы прысутнічалі і георгіеўскія стужкі

Перад 9 мая ў шэрагу расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што беларускія ўлады "рэкамендуюць не выкарыстоўваць" пад час святкаванняў так званыя георгіеўскія стужкі. Інфармацыю гэтую не падцвердзіў аніводны высокапастаўлены чыноўнік, але па факту, сапраўды, іх выкарыстанне дзяржаўнымі ўстановамі было значна скарочана. Хаця дзе-нідзе георгіеўскія стужкі праскоквалі, у тым ліку і ў Оршы.

Так, з адмысловымі сцяжкамі пасля некаторага перапынку ў Оршу вярнуліся глуханямыя прадаўцы. 9 мая каля гарадскога рынку двое маладых людзей прадавалі чырвоныя сцягі з выявай ордэна ў аздабленні георгіеўскай стужкі.

Каля мітынгу 9 мая мужчына і жанчына бясплатна раздавалі стужкі, якія многія чаплялі сабе на вопратку. Дарэчы, раней гэты чалавек які раздаваў стужкі быў вядомы ў Оршы як арганізатар рускіх прабежак (або славянскіх прабежак). А некалькі меяцаў таму ў сацыяльных сетках зноў ўсплыў фотаздымак дзе гэты чалавек фатаграфуецца на прыступках Аршанскага выканкаму з сябрамі, у руках аднаго з "сяброў" сцяг расійскай імперыі.

У гандлёвых шэрагах на асноўным святкаванні георгіеўскія стужкі сустракаліся рэдка, але не абыйшлося і без іх - найбольш яскрава выкарыстала чорна-аранжавыя колеры Аршанскае РайПО.

А ў педагагічным коледжы акрамя георгіеўскай стужкі ў святочным плакаце выкарысталі яшчэ і галоўны сімвал сталіцы суседняй дзяржавы - крэмль.

Хаця сёння гэтая стужка чорна-аранжавых колераў называецца георгіеўскай, яе правільная назва - гвардзейская. Георгіеўская стужка - чорна-жоўтага колеру. Гвардзейскія колеры, сапраўды, выкарыстоўваліся ў часы Другой Сусветнай вайны савецкім войскам, тады як георгіеўскія колеры выкарыстоўваліся для ўзнагародаў у калабаранцкім руху, у пырватнасці, у Рускім вызвольным войску, якое ваявала пад камандаваннем генерала Ўласава на баку фашыстаў. Пасля ўзброенага канфлікту ва Ўкраіне гэтая стужка стала боьш асацыявацца з Расійскім імперыялізмам і агрэсіяй.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Без георгіеўскіх стужак не абыйшлося

На святочных мерапрыемствах у Оршы прысутнічалі і георгіеўскія стужкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение