Футбалісты 2008-09 гадоў нараджэння сустрэліся на турніры "Вясенні Барысаў". Удзел узялі 10 каманд, сярод якіх і выхаванцы аршанскай СДзЮШАР № 2. Матчы праходзілі ў фармаце 6 палявых гульцоў + 1 брамнік. Два таймы па 15 хвілін. Аршанцы гулялі ў групе з клубам "Колас" з горада Чэрвень, а таксама камандамі з Барысава і Плешчаніц.
У першым матчы на турніры аршанцы перамаглі чэрвеньскі "Колас" 2:0, а затым "павалілі" і каманду Плешчаніцаў 2:1. У заключным матчы групы, на жаль, паследвала параза ад ДзЮСШ № 2 Барысава з разгромным лікам 0:5. Тым не менш, 6 набраных пунктаў дазволілі выйсці ў 2-гі раўнд.
А там за выхад у фінальную пульку была барацьба з прынцыповым супернікам — "Віцебскам". На вялікі жаль, "сіня-белыя" саступілі яму 0:1 і засталося змагацца толькі за 5-е месца.
Матч за 5-е месца аршанцы гулялі супраць барысаўскага клуба "Унікум". Нічыя 3:3 у асноўны час, а ў прызначанай серыі пенальці мацней аказваюцца нашы футбалісты, якім і дастаецца 5 радок!
Оршу на турніры прадстаўлялі: Багданаў Максім, Галынец Арцём, Зайцаў Ілля, Карманаў Іван, Кандраценка Мікіта, Красантовіч Захар, Раманоўскі Уладзіслаў, Свістуноў Ілля, Трусаў Аляксандр, Шыбека Мікіта, Шчадроў Богдан, Навуменка Дзмітрый.