У Оршы актыўна ідзе збор подпісаў за паляпшэнне медычнага абслугоўвання насельніцтва. Але што ў ім не так і ці патрабуе яно рэформаў? А, можа быць, не рэформаў, а толькі павелічэння фінансавання? А што, канкрэтна аршанцы хацелі б бачыць лепш?
Усе гэтыя пытанні можна будзе абмеркаваць на кольным стале, які пройдзе 18 мая і пачнецца а 18-00 па адрасе вул. Чырвонаармейская д. 13. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.