Справа ў тым, што Беларуская чыгунка вырашыла адрамантаваць мост на перагоне Смалявічы - Чырвоны Сцяг. З 8.00 24 траўня да 5.00 25 траўня цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класу з Оршы, Крупак, Барысава будуць ісці да станцый Менск-Пасажырскі, Менск-Інстытут культуры і Менск-Усходні з дзвюма перасадкамі.
Цягнікі з Оршы будуць следаваць да станцыі Чырвоны Сцяг, адтуль пасажыры мусяць перасесці на адмысловы аўтобус да станцыі Смалявічы, адкуль на цягніку рэгіянальных ліній эканом-класу можна будзе працягнуць шлях да сталіцы. На аўтобус дзейнічаюць квіткі на электрычку. Шлях з Менска да Оршы, Барысава, Крупак будзе такім жа, толькі перасадка на станцыі Смалявічы і праезд на аўтобусе да станцыі Чырвоны Сцяг.