Так атрымалася, што юбілейная гульня паставіла шмат невырашальных пытанняў перад камандамі. Напрыклад, у выніку ніхто не дасягнуў пазнакі ў 40 балаў, што раней здаралася часта і было амаль гарантыяй п'едэсталу. Толькі ў мінулай гульні каманда, якая набрала звыш 40 балаў, у выніку стала толькі 6-й, але выключэнне толькі пацвярджае правіла. На гэты раз усе ўдзельнікі дружна адзначылі, што гульня была цяжкай. У канцы вечару разгарэлася спрэчка за прызавыя месцы, прычым працягнулася яна і падчас абвяшчэння вынікаў. "Команда-Лаванда" падала апеляцыю, якая была прынятая. У выніку бронза дасталася ёй, а не калектыву "Кому не лень". Усё вырашыў адзіны бал.
Срэбра дасталося камандзе "Ника", якая выдатна правяла бліц, набраўшы 10 пунктаў. Але перавага "Звяза", нягледзячы на сярэдні паказчык у 7 балаў у бліцы, была істотнай. У выніку 5 пунктаў адрыву, і "Звяз" зноў становіцца пераможцам, ужо ў 6 раз. наступная гульня пройдзе ўжо ўлетку, 2-га чэрвеня, пасля чаго адбудзецца "Ліга чэмпіёнаў" - суперфінал з удзелам усіх каманд, якія выйгралі хаця б адну з 11 "Мазгабоен".