Дзіўная інсталяцыя размешчаная на тэрыторыі ратавальнай станцыі ў Воршы. Інсталяцыя складаецца з постаці вадалаза і старога кацера, які ўжо ніколі нікуды не паплыве. Пры гэтым на кацеры надпіс “На Берлін!”, паведамляе "Радыё Рацыя". Вядома, што такія надпісы не толькі не спрыяюць выхаванню патрыятызму ў маладога пакалення, але яшчэ і з'яўляюцца шкоднымі. Журналісты не аднойчы звярталі ўвагу на агрэсіўнасць і жахлівасць надпісаў "На Берлін" і "1941-1945. Можем повторить", задаючы справядлівае пытанне, "а што паўтарыць, дзясяткі мільёнаў смерцяў і дзясяткі мільёнаў цяжкіх раненняў, разбітых сем'яў?"
Ратавальная станцыя месціцца на беразе Дняпра на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча ў Воршы.