Оршу наведала дэлегацыя з кітайскага горада Далянь. На сустрэчы з кіраўніцтвам нашага горада, у тым ліку мэрам Мікалаем Лісоўскім абмяркоўваліся шматлікія аспекты беларуска-кітайскіх стасункаў у сферы адукацыі. З кітайскага боку на сустрэчы прысутнічалі начальнік упраўлення інстытутаў Канфуцыя Даляньскага палітэхнічнага ўніверсітэта дацэнт Го Шухун, дырэктар інстытута міжнароднай адукацыі Даляньскага палітэхнічнага ўніверсітэта прафесар Чэнь Хунцзунь і намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта Лю Сулін.
Цалкам верагодна, што ўжо з восені, то бок з новага навучальнага года ў некаторых школах Оршы кітайская мова будзе вывучацца ў якасці асноўнай замежнай. Прынамсі, некаторыя чыноўнікі маюць такі план. Таксама магчымы адукацыйны абмен выкладчыкамі і вучнямі.
На дадзены момант кітайскую мову факультатыўна вывучаюць у сярэдніх школах №№ 3 і 16, а таксама ў гімназіі №2. Адну з найпапулярнейшых моваў свету вывучаюць 188 вучняў і 15 настаўнікаў.