У Оршы 17 жніўня ў 12.30 пры правядзенні земляных работ было выяўлена 845 артылерыйскіх узрывальнікаў, 987 капсуляў-дэтанатараў і 3 гранаты часоў 2-й Сусветнай вайны, якія абясшкоджаны групай размінавання в/ч 5524. Небяспечныя знаходкі зробленыя на Аршанскім ільнокамбінаце.
У ліпені адразу тры сховы зброі было знойдзена ўздоўж трасы Орша - Віцебск.