У Оршы назіраецца анамальны інтарэс злачынцаў да розных аўтамабіляў маркі ВАЗ. У ноч з 17 на 18 жніўня ў перыяд з 00:15 да 8:30 быў скрадзены аўтамабіль маркі ВАЗ-212140 з дзяржнумарам РФ: С 527 ТО 67 РУС. Аўтамабіль 2011 года выпуску скрадзены невядомымі.
Магчыма, гэта толькі супадзенне, але ліхадзеі сапраўды пачалі скрадаць машыны ВАЗ, прычым усе падобныя злачынствы адбываюцца ўначы. У ноч на 25 ліпеня ў Оршы былі скрадзены ВАЗ-2101 1980 года выпуску і ВАЗ-21061 выпуску 1990 года. Тады абодва аўтамабілі былі знойдзеныя і вернутыя ўладальнікам, а злачынцы былі выкрытыя і знойдзеныя. Аднак крадзяжы аўтамабіляў на гэтым не спыняюцца. Цяпер органам трэба знайсці яшчэ адзін ВАЗ, на гэты раз з расейскімі нумарамі.
Прыведзенае фота аўтамабіля ВАЗ-212140 носіць ілюстратыўны характар.