Адпаведнае пагадненне МНС заключыла з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук. Як нам стала вядома, спецыяліст - археолаг ўжо прыбыў у Оршу і пачаў назіранні за працамі. Гэта значыць, што сітуацыя ўвайшла ў рамкі закона.
Праўда, многія аршанцы мяркуюць, што правільней было вылучыць МНС іншае месца для новай пажарнай часткі. Замчышча, дзе вакол музеі, дзе сталымі гасцямі, мы спадзяемся, будуць турысты, дзе пастаянна фатаграфуюцца вясельныя пары, не самае лепшае месца для пажарнай часткі.