Наш чытач, былы кандыдат у дэпутаты Яўген Анішчанка, чыя дачка наведвае СШ № 20, даслаў нам фотаздымкі стадыёна СШ № 20. Тое суцэльна падрапанае асфальтавае пакрыццё, якое вы бачыце, выкладзена ў далёкім 1987 годзе. З тых часоў яно не абнаўлялася. Праводзіць заняткі фізкультуры на стадыёне з такім асфальтам проста небяспечна.
Тым не менш за 20-я школа, як і іншыя школы горада, была паспяхова прызнана гатовай да 2016/2017 навучальнага года. На яе падрыхтоўку па інфармацыі начальніка аддзела адукацыі Аршанскага райвыканкама Андрэя Загурскага было затрачана больш за 11 тысяч дэнамінаваных рублёў. Праўда, бацькі ніяк не могуць зразумець, на што ж выдаткоўваюцца гэтыя грошы. У мінулым годзе за грошы бацькоў у клас быў набыты ноўтбук, кулер, дошка, шпалеры. А дзе ждзяржаўныя грошы?