У Оршы 8-га кастрычніка адбудзецца рэгіянальная выстава ўсіх парод сабак “Кубак Оршы-2016”. Пераможцу выставы абяцаюць бытавую тэхніку ў якасці прыза. На выставу запрошаныя два эксперты – эксперт Міжнароднай катэгорыі Г.Пазнякова і эксперт Рэспубліканскай катэгорыі А.Абразоўскі. Спіс суддзяў, як паведамляе Аршанскі клуб сабакаводства, можа быць дапоўнены. Рэгістрацыя сабак на выставу трывае да 1 кастрычніка, да 21:00.
Узнос за ўдзел сабакі ацэнены ў 33 рублі, у выпадку, калі рэгіструюцца “бэбі”, шчанюкі і ветэраны, узнос складзе 23 рублі. Асобныя сумы для грамадзян іншых дзяржаў. Усе расцэнкі і падрабязнасці выставы на сайце Аршанскага клуба сабакаводства.
Выстава пройдзе на стадыёне “Лакаматыў”. На ім раней ужо праходзілі падобныя мерапрыемствы.