У міліцыю звярнулася 23-гадовая рабочая аднаго з камбінатаў Оршы і адзначыла, што ў ноч з 28 на 29 верасня невядомы злачынца выламаў сценку металічнага шопіка на яе працы. У невялічкай шафачцы рабочая хавала асабістыя рэчы, у тым ліку гаманец з грашыма і банкаўскімі карткамі.
Шопік знаходзіцца ў незачыненым гардэробе. Матэрыяльная шкода склала 135 дэнамінаваных рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.