Легкавушка "Рэно" і маршрутнае таксі маршрута 1-т выязжалі на скрыжаванне Салянікава і Магілёўскай з боку новага мікрараёна. Легкавушка затармазіла перад пешаходным пераходам, а, вось, маршрутка не паспела. Мікрааўтобус толькі выйшаў на маршрут і быў пусты, адпаведна, ніхто з пасажыраў не пацярпеў ды і само сутыкненне было даволі лёгкім - аўтамабілі атрымалі зусім лёгкія пашкоджанні, але абодва кіроўцы засталіся чакаць супрацоўнікаў ДАІ. Здарэнне адбылося сёння пасля 15 гадзін дня.
Учора ў гэтым жа раёне адбылася яшчэ адна лёгкая аварыя. На пляцоўцы каля крамы "Гасцінец" не размінуліся дзве легкавушкі. Адна з іх выязжала задам і не кіроўца не заўважыў другі аўтамабіль.
Па той жа прычыне - не заўважылі адзін аднаго - сёння сутыкнуліся дзве легкавушкі на стаянцы каля дзіцячага парку.