Падчас правядзення круглага стала на тэму бадзяжных жывёлаў у нашым горадзе, шмат гаварылася пра тое, што СМІ павінны далучыцца да рашэння гэтай праблемы. Менавіта СМІ, перш за ўсё, могуць выхоўваць у людзей гуманізм і добрае стаўленне да жывёлаў, якія патрапілі ў складаную сітуацыю.
Мы далучаемся да меркавання выступоўцаў на круглым стале і распачынаем конкурс у якім можа паўдзельнічаць любы чытач нашага сайта. Для ўдзелу ў конкурсе вам трэба даслаць на электронную пошту сайта [email protected] фотаздымак бадзяжнай, або былой бадзячай жывёлы і расказ пра яе. Аб'ём расказу мы не рэгулюем - гэта можа быць некалькі сказаў, а можа быць і вялікае апавяданне. Гэта можа быць трагічная гісторыя, або радасная гісторыя пра тое, як жывёла знайшла свой дом. Просім дасылаць свае гісторыі да 12 снежня, па меры таго як фотаздымкі з гісторыямі будуць з'яўляцца ў нас на пошце, мы будзем публікаваць іх на сайце. Па выніках конкурса, рэдакцыя сайта вызначыць тры самыя мілыя фота і гісторыі (фота і гісторыі ацэньваюцца не паасобку, а разам), а іх аўтары атрымаюць прызы.
Колькасць конкурсных расказаў і фота дасланых ад аднаго аўтара неабмежаваная.