Орша налічвае каля 15 турфірм. Амаль кожная з іх прапануе спецыяльныя новагоднія туры. Тут будуць прадстаўлены самыя папулярныя з іх, якія супадаюць паміж самою у розных турфрмах.
Перад Новым годам можна наведаць Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Паездка разлічана на 2 дні, дабірацца трэба на цягніку. У праграму ўваходзяць экскурсія па рэзідэнцыі і музеях пушчы, забаўляльная праграма. Кошты залежаць ад узроўня абранага вагона (плацкарт ці купэ). Для дзяцей ёсць зніжкі. Разлічвайце аддаць на паездку 60-70 рублёў.
Перад самым Новым годам можна наведаць Белдзяржцырк з новагоднім шоў ці падараваць свайму дзіцёнку магчымасць пабываць на галоўнай ялінцы краіны. У праграму таксама ўваходзе абзорная экскурсія і наведванне Макдональса. Кошты 35-40 рублёў.
[a href="http://8.news.img.orsha.eu/5148/file_7495.jpg"][/a]Сам Новы год можна сустрэць у нас пад Оршай у ТАК "Орша", які прапаноўвае праграму "Новогодняя пирушка на всю катушку и Рождественские колядки". У праграму ўваходзе сустрэча Новага года, забаўляльная праграма, фуршэты. За дадатковую плату можна пакатацца на лыжах, пагуляць у настольны тэніс, прайсці комплекс аздараўленчых працэдур і іншыя паслугі комплекса. Кошт залежыць ад колькасці дзён і ўзроўня нумароў. Падобныя туры можна замовіць у Ратамку ці Стайкі.
Новы год магчыма сустрэць у Санкт-Пецярбургу. Турфірмы прапаноўваюць паездку на навагоднюю ноч з 30.12 па 03.01. Кошт: $90 і 120 беларускіх рублёў. Гэты кошт уключае саму работу турфрмы, пражыванне ў гасцініцы і частковае харчаванне, экскурсія. За дадатковы кошт сустрэць Новы год на Дварцовай плошчы (1000 рас.рублёў), замовіць навагодні банкет у рэстаране (6500 рас. рублёў) і патрапіць на вячэрнюю экскурсію "Новогодние огни Санкт-Петербурга" (900/800 рас. рублёў).
Прыемнай сустрэчы Новага года!
P.S. Сайт са спісам аршанскіх турфір м: https://vp.by/vp-firms.htm?tfckstr=c43.