Размешчаны ён на базе Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна, што месціцца на вуліцы Лепяшынскага, 20. Праграма развіцця ААН з фінансаваннем з бюджэту Еўрапейскага саюза. За 13, 5 тысяч еўра грашовай дапамогі было набыта спецыяльнае інтэрактыўнае, фібраптычнае, вібрамузычнае, светлавое, тэхнічнае, спартыўнае абсталяванне, а таксама мяккая і модульная мэбля, гульнявыя дапаможнікі, трэнажоры, масажныя прыстасаванні.
Карэкцыйна-развівальныя заняткі, сеансы рэлаксацыі з дзецьмі з ОПФР і іх бацькамі ва ўмовах сэнсарнага пакоя праводзяць вопытныя педагогі-псіхолагі і настаўнікі-дэфектолагі ўстаноў адукацыі Аршанскага раёна. Відавочна, што такая праца спрыяе паляпшэнню эмацыйнага стану, зніжэння турботаў і агрэсіўнасці, зняццю нервовай узрушанасці і трывожнасці, актывізацыі мазгавой дзейнасці, паляпшэнню псіхічнага і фізічнага здароўя.
Функцыянальнасць і значнасць першага мабільнага сэнсарнага пакоя змаглі ацаніць госці Аршанскага раёна - каардынатар праектаў ЕС / ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка, эксперт ЕС / ПРААН з Нью-Ёрка Джанет Лорд, каардынатар праектаў па Віцебскай вобласці Віктар Ерашоў, пішуць "Витебские вести". Яны наведалі Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання для маніторынгу рэалізацыі мясцовай ініцыятывы.
На сённяшні дзень у сэнсарным пакоі штодня атрымліваюць дапамогу 36 дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў раннім узросце і 18 дзяцей з цяжкімі і множнымі псіхафізічнымі парушэннямі. А ў студзені 2017 года плануецца ўсталяваць сэнсарны пакой у яслях-садзе №38 горада Барані.