09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Месяц ЧК

03.12.2016 14:06

2468 праглядаў, 0 каментароў

Пасля месяца Караткевіча, напрыканцы лістапада, да нас завітвае месяц Чакання Калядаў.

І цягнецца сабе да першай зорачкі ўвечары 24 снежня… Елачкі на плошчах, елачкі на продаж. Дні народзін дыктатараў, кшталту Франка і Сталіна, дзеячаў культуры ад БГ і Макарэвіча да нашага Максіма Вялікага (ён жа – Багдановіч). Снежны такі, у гэтым годзе месяц.

Сярод эксклюзіваў месяца ЧК – Сусветны Дзень Правоў Чалавека. Дэкларацыю такую ААН прымала шчэ ў пакрытыя смугою дзесяцігоддзяў векапомныя часы. Зададзімся пытаннем – а ці ўсе правы чалавека мы ведаем і ці знаем тога чалавека, сусветны дзень правоў якога будзем адзначаць?!

У сярэдзіне месяца ЧК – 13 снежня – гадавіна надання Магдабургскага права Воршы. Аршанскія краязнаўцы ды гісторыкі традыцыйна будуць дзяліцца сваімі навукова-даследчымі здабыткамі, гэты раз – пераважна па тэме парэшткаў манастыра базыльянаў. Што побач з міліцыяй і колішнім гестапа.

19 снежня – 110 гадоў са дня народзін Леаніда Брэжнева – пазітыўнага, збольшага, як на сённяшні погляд галоўнага савецкага камуніста эпохі застою. Орша ў тую эпоху жыла ў нечым і лепей за цяпер, але скажам шчыра – далёка не ва ўсім. 6-я гадавіна Плошчы з рэкордным для незалежнай Беларусі “хапуном”. Ну і ў той жа дзень, як і штогод – “едзе-едзе наш Святы Мікалай!”

Абавязковы складнік месяца Чакання Калядаў – дзень чэкіста. Дзякуючы чэкістам Ворша ўвайшла ў многія ўспаміны, як страшная станцыя і стала першым беларускім горадам, які ўзгадваецца ў манументальным фаліянце Аляксандра Салжаніцына “Архіпелаг ГУЛаг”.

Дзень энергетыка – таксама з месяца ЧК. Не забудзем сваечасова павіншаваць прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі і пажадаем ім быць з намі ў сяброўстве. Энергетыка – гэта святло і цяпло нашых хат, прадпрыемстваў, сэрцаў і душаў…

Апошні вечар месяца ЧК – гадавіна растрэла фашыстамі ва ўрочышчы Благоўшчына пад Мінскам ксяндза Гадлеўскага. Ксёндз дзесяцігоддзямі да самага свайго пакутніцкага скону прынцыпова сведчыў пра Бога і Беларусь і не жадаў рабіцца памагатым ні бязбожнікам ні антыбеларусам. Урэшце, за прынцыповасць ён і быў забіты. Ці паспеў ён пабачыць у той вечар першую калядную зорку? А ці паспеем мы?

Як бы там ні было – чаканне Калядаў – тое, што можа дапамагчы нам жыць. І рабіць вартыя ўчынкі. Будзьма!

Андрэй Мельнікаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Месяц ЧК

Пасля месяца Караткевіча, напрыканцы лістапада, да нас завітвае месяц Чакання Калядаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение