У панядзелак 5 лістапада на Аршаншчыне адбыўся шэраг здарэнняў - аварыі і пажар - якія скончыліся трагічна. На розных інтэрнэт- рэсурсах на працягу дня з'яўляліся фотаздымкі з месцаў гэтых здарэнняў.
Нагадаем, у ноч з 4-га на 5-е снежня ў вёсцы Жабыкі Дубровенскага раёна адбыўся пажар у доме дзе жыў самотны 60-гадовы мужчына. Калі пажарная служба прыехала на месца, дом яшчэ гарэў, а дах яго абваліўся. Пад завалам, пасля тушэння пажару, быў знойдзены труп гаспадара хаты, а на верандзе труп ягонага 52-гадовага госця з вёскі Рэдзькі. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні цыгарэтаў.
Фота сайта МНС
Каля вёскі Зубава Аршанскага раёна мужчына патрапіў у аварыю - ягоны УАЗік урэзаўся ў дрэва, з'ехаўшы з дарогі.
Фота сайта tut.by